Рубрика: Биология
Паўлоўская Марына Міхайлаўна, настаўнік хіміі, біялогіі ДУА “Танежыцкая сярэдняя школа”
|
Тэма: Размнажэнне і развіццё насякомых.
Мэта:
сфарміраваць веды аб асаблівасцях размнажэння і развіцця насякомых (з поўным і няпоўням пераўтварэннем);
развіваць уменні аналізаваць, параўноўваць, абагульняць устанавіць аналогіі і прычынна-следчыя сувязі, рабіць вынікі;
выхоўваць любоў да прыроды, экалагічную культуру.
Ход урока
- Арганізацыйны моммант.
Добры дзень. Сёння мы з вамі яшчэ раз паразмаўляем аб насякомых. Працаваць будзем, выкарыстоўваючы вучэбна-тэматычную карту. За кожны вучэбны элемент вы будзеце атрымліваць балы і ў канцы ўрока мы падвядзём вынікі. Пачнём з праверкі дамашняга заданння, за правільнае выкананне магчыма атрымаць 5 балаў.
Выкананне тэставых заданняў
Пасля выканання тэста ажыццяўляецца ўзаемаправерка
Насякомыя – самы распаўсюджаны клас жывёл. Пытанне класу: Сколькі відаў насякомых налічваецца на сённяшні час?
Адказ: больш міліёна відаў.
Спецыялісты падлічылі, што на кожнага жыхара Зямлі прыходзіцца па 250 міліёнаў насякомых. Яны распаўсюджаны ад палюсоў да тропікаў. Засялілі ўсе асяроддзі жыцця. Пытанне класу: З чым гэта звязана?
Адказ: гэта звязана з здольнасцю да палёта, хуткай адаптацыяй да асяроддзя жыцця, высокай пладавітасцю.
Аб гэтым мы сёння і будзем размаўляць. Як вы ведаеце, адной з прыкмет жывой прыроды з’яўляецца здольнасць узнаўляць сабе падобных, гэта значыць здольнасць да размнажэння. І тэма ўрока аб гэтым.
Пытанне да класа: Якія задачы мы перад сабой паставім? (Адказы вучняў)
- Вывучэнне новага матэрыялу
Вучні выконваюць заданні.
1) Вывучэнне асаблівасцей размнажэння насякомых.
Прачытаць тэкст параграфа 23 аб размнажэнні насякомых (с.86). Закончыць сказы. За кожны правільны адказ атрымліваеце 1 бал.
Насякомыя - _______________ жывёлы.
Для іх храктэрна _______________ апладненне.
Адрозненне паміж самкамі і самцамі – гэта ___________.
Партэнагенез – гэта _____________.
Для некаторых характэрна ___________________.
Праверка выканання задання.
Большасць насякомых адкладваюць яйца. У розных відаў форма, афарбоўка і памеры яіц разнастайныя. У насякомых яйца пакрыты шчыльнай абалонкай.
Пытанне: якое гэта мае значэнне?
Адказ: абалонка ахоўвае яйца ад неспрыяльных ўмоў. Самкі насякомых адкладваюць яйца там, дзе лічынкі змогуць адразу ж знайсці для сябе корм.
Што адбываецца далей?
Як будзе развівацца лічынка?
На гэтыя пытанні нам прыдзецца адказаць.
- Вывучэнне тыпаў развіцця насякомых
1) Прачытаць тэкст параграфа 23 аб размнажэнні насякомых (с.87). За правільны адказ 1 бал.
Для насякомых характэрныя наступныя тыпы развіцця:
а) ___________
б) ___________
Ад чаго залежыць тып развіцця?
Вы прачыталі аб новым паняцці – метамарфоз. Што яно азначае? Праверка выканання.
- Фізкультхвілінка.
- Вывучэнне тыпаў развіцця насякомых (працяг)
2) Вывучыць тыпы развіцця насякомых з няпоўным метамарфозам.
Прачытаць тэкст параграфа 23 аб развіцці насякомых (с.87). За правільны адказ 2 балы
Скласці схему развіцця коніка.
Чым падобныя і чым адрозніваюцца лічынкі і дарослыя насякомыя?
Праверка выкання задання.
3) Вывучыць тыпы развіцця насякомых з поўным метамарфозам (с.87). За правільны адказ 2 балы.
Складзіце схему развіцця матылька.
Даць характарыстыку стадыям: а) лічыка; б)кукалкі.
- Абагульненне
Вучні выконваюць заданне “Параўнаць тыпы развіцця насякомых”. Па 2 балы за поўны развёрнуты адказ.
1) У чым падабенства і адрозненне тыпаў развіцця?
2) Які тып развіцця больш прагрэсіўны і чаму?
Праверка выкання.
- Замацаванне
Адкажыце “да” або “не”. За правільны адказ 1 бал.
1-варыянт – цотныя сцверджанні.
2-варыянт – цотныя сцверджанні.
- Насякомыя з поўным пераўтварэннем праходзяць стадыі развіцця: яйцо лічынка імага.
- Насякомыя з непоўным пераўтварэннем праходзяць стадыі развіцця: яйцо лічынка імага.
- Кукалка – гэта стадыя разбурэння лічынкавых органаў і замена органаў дарослага насякомага.
- Лічынка – стадыя спакою.
- Насякомыя раздзельнаполыя.
- Самку ад самца па знешняму выгляду адрозніць нельга.
- Ва ўсіх лічынак грызучы ротавы апарат.
- Матылі грызуць лісты раслін.
Узаемаправерка
- Падвядзенне вынікаў. Вучні падлічваюць балы, выстаўляюць адзнакі, запісваюць дамашнія заданні.
- Рэфлексія.
Што спадабалася?
Якія былі цяжкасці?
Ці патрэбныя веды, атрыманыя на ўроку?
Дадатак
Тэст
Варыянт – 1
- Насякомых называюць шасціногімі таму, што ў іх:
а) шэсць пар ног;
б) тры пары ног;
в) магчымы два варыянты;
г) няма правільнага адказу.
- Функцыі гемалімфы насякомых:
а) транспарт пажыўных рэчываў;
б) газаабмен;
в) абмен рэчываў;
г) усе адказы правільныя.
- Органамі выдзялення ў насякомых служыць:
а) мальпігіевыя сасуды;
б) зялёныя залозы;
в) ныркі;
г) тлустае цела.
- Органамі пачуцця насякомых НЕ З’ЯЎЛЯЮЦЦА органы:
а) зроку;
б) смаку;
в) нюху;
г) бакавой лініі.
- У насякомых вочы:
а) складаныя;
б) простыя;
в) простыя і складаныя;
г) адсутнічаюць.
Варыянт – 2
- Крылы у насякомых размешчаны:
а) на грудзях;
б) на галавагрудзях;
в) грудзях і брушку;
г) брушку.
- Прыкмета, НЕХАРАКТЭРНАЯ для насякомых:
а) тры аддзелы цела;
б) ёсць крылы;
в) складаныя вочы;
г) замкнутая крывяносная сістэма.
- Жылкаванне крыла ўтварае:
а) трахеямі;
б) нервамі;
в) крывяноснымі сасудамі;
г) усе адказы правільныя.
- “Галаўны мозг” насякомых складаецца з частей:
а) адной;
б) двух;
в) трох;
г) пяці.
- Органы дыхання насякомых:
а) лёгкія;
б) трахеі;
в) жабры;
г) трахеі і лёгачныя мяшкі.