Урок хіміі ў 8 класе. Солі.

Рубрика: Химия

 

Настаўнік хіміі, біялогіі ДУА “Танежыцкая сярэдняя школа”

Паўлоўская Марына Міхайлаўна

 

 

Тэма: Солі.

Мэта: сфарміраваць ўяўленні аб солях як аб асноўным класе неагранічных рэчываў.

Задачы:

- развіваць ўяўленні аб саставе і фізічных ўласцівасцях солей;

- развіваць ўяўленне аб наменклатуры солей;

- удасканальваць уменне называць солі;

- развіваць уменне назіраць , аналізаваць, рабіць вынікі.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант
  2. Матывацыя.

Вучням прапаную зачытать выказванне Плінія Старэйшага: “Гэта рэчыва так неабходна чалавечаму роду, што нават духоўныя задавальненні не могуць быць выражаны, як слова “..” – такое імя, дадзена ўсім праяўленнем вострага розуму”

Аб якім рэчывыгаворыцца ў выказванні? Што філосаф меў на ўвазе?

Калі вучням цяжка даць адказ, напамінаю ім выказванні, як “соль”, “у гэтым уся соль”. Пасля абмеркавання тэма ўрока, пастаноўка мэты ўрока

  1. Актуалізацыя ведаў і ўменняў вучняў

Выкарыстоўваючы раздатачны матэрыял да ўрока прапаную фразу з прапушчанымі словамі, якую вучні павінны дапоўніць:

Солі - ______________________ рэчывы, якія складаюцца з атамаў ____________, звязаныя з _________________. (Заданне 1.)

  1. Вывучэнне новага матэрыялу і першасны кантроль.

Вучніям прапаную ўспомніць састаў солей і іх назву.

Успомніць алгарытм складання формул солей. (Заданне 2.)

Алгарытм:

  • Запісваем сімвалы метала і формулу кіслотнага астатку: AlSO4
  • Над імі рымскімі цыфрамі ізапісваем валентансць.
  • Вызначаем найменьшае агульнае кратнае гэтых значэнняў 3*2=6.
  • НАК дзелім на значэнне валентнасцей: 6:III = 2; 6:II=3.
  • Запісваем індэксы: Al2(SO4)3

 

Успомніць правіла назвы солей: (Заданне 3.)

Назва Кіслотнага астатаку+ назва металу (р.скл.) (пераменная валентнасць)

Расказ аб прыкметах класіфікацыі солей. (Вучні складаюць схему і запісваюць яе ў сшыткі.)

Фізічныя ўласцівасці солей.

Дэманстрацыйны дослед. Навучанне правілам бяспечных паводзін

  1. Фізкультхвілінка
  2. Абагульненне і сістэматызацыя вывучанага.

Выкананне тэставага задання. Самакантроль.

  1. Інфармацыя аб дамашнім заданні
  2. Падвядзенне вынікаў
  3. Рэфлексія

 

Дадатак 1

Заданне 1

З прапанаванага пераліку складаных рэчываў выпісаць формулы солей

KOH, K2SO4, H2SO4, K2S, MgO, MgCl2, HCl, K3PO4, CO2, Na2CO3, Ba(OH)2, Cu(NO3)2, FeCl3, BaSO4

Заданне 2

Складзіце формулы наступных солей: кальцый з астаткам вугальнай кіслаты, алюміній з астаткам азотнай кіслаты.

Заданне 3

Даць назву солем з задання 1

Заданне 4

Класіфікуйце солі з задання 1

 

 

 

Дадатак 2

Тэст

  1. Вызначце формулу солі:

а) Fe2O3;    б) Na2SO4;    в) KOH;    г) HCl.

  1. Валентнасць кіслотнга астатку ў формуле солі K3PO4 роўна:

а) I;    б) III;    в) II;    г) IV.

  1. Формула карбаната натрыя:

а) Na2CO3;    б) Na2SO4;    в) NaOH;    г) NaCl.

  1. Вызначыць формулу нерастваральнай солі:

а) BaSO4;    б) Na2SO4;    в) KNO3;    г) KCl.

  1. 5. Правільна запісана формула солі:

а) FeNO3;    б) Na2SO4;    в) KSO4;    г) BaCl.

 

 

Опросы
Нет доступных опросов Результаты опросов