План-канспект урока па вучэбным прадмеце "Біялогія" у IХ класе по тэме “Слыхавая сэнсорная систэма”

Ракович Екатерина Александровна,

учитель химии и биологии,

ГУО «Великосливская базовая школа»

 

Слыхавая сэнсорная сістэма

Мэта: фарміраваць веды аб слыхавай сэнсорнай сістэме.

Задачы:

  1. Адукацыйныя: фарміраваць веды аб будове і функцыях органа слыху і яго гігіены, аб значэнні органу слыха ў жыцці чалавека;
  2. Развіваючыя: працягнуць развіваць уменні аналізаваць, параўноваць, рабіць вывады; працягнуць развіваць уменні аналізаваць і рабіць высновы;
  3. Выхаваўчыя: працягнуць фарміраваць пазнавальную цікавасць да прадмету, жаданне клапаціцца аб сваім здароўі.

Тып урока: камбнаваны.

Метады і прыёмы навучання: славесныя (аповед, гутарка, праца з вучэбным дапаможнікам), практычныя, прыём рэфлексіі «Яблыня», прыём "хвіліна гаварэння”.

 Сродкі навучання: вучэбны дапаможнік, рабочыя сшыткі, табліцы і плакаты.

Ход урока

  1. Арыентыровачна-матывацыйны этап.

Прывітанне, праверка адсутных.

–Праверка дамашняга задання (напісанне праверачнай работы):

 

Праверачная работа

па тэме “Сэнсорныя сістэмы. Зрокавая сэнсорная сістэма”

 

№1. Выбярыце структуру, якая не адносіцца да дапаможных органаў:

а) вейкі;

б) бровы;

в) вокарухальныя мышцы;

г) рэцэпторныя клеткі.

 

№2. Пералічыце ўсе сэнсорныя сістэмы.

 

№3. Падпішыце назвы ўсіх структур будовы вока:

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

№4. Выбярыце правільныя сцвярджэнні:

а) Вока складаецца з вочнага яблыка, зрокавага нерва і таксама мае дапаможныя органы.

б)Да дапаможных органаў ставяцца бровы, вейкі, павейкі, шклопадобнае цела, слёзныя залозы і пратокі і вокарухальныя мышцы.

в) Вонкавая абалонка выконвае функцыю жыўлення, т.к. мае вялікую колькасць крывяносных сасудаў.

г) Унутранная абалонка вочнага яблыка прадстаўлена сятчаткай, якая змяшчае фоторецепторы – колбачкамі і палачкі.

д) Асноўнымі парушэннямі зроку з'яўляецца: дальтанізм, блізарукасць, дальназоркасць, акамадацыя і катаракта.

е) Зрэнка ўтрымлівае пігмент, які вызначае колер вачэй.

ж) Пры праглядзе фільма ў вячэрні час сутак, трэба абавязкова выключаць святло, каб не сапсаваць зрок.

з) Пры яркім святле зрэнка звужаецца, а пры яго недахопе – пашыраецца.

і) Пры трапленні кіслаты ў вочы варта прыкласці бутэлечку з лёдам і адразу ж звяртацца ў бальніцу.

к) Колбачкамі існуюць толькі ў трох колерах – чырвоны, блакітны і зялёны. Для атрымання паўнавартаснай карціны яны змешваюцца.

№5. Адкажыце на пытанні:

а) Якія існуюць парушэнні зроку? Чым характарызуюцца?

б) Пералічыце правілы гігіены зроку.

 

–Бабуля, а навошта табе такія вялікія вушы?

–Гэта, каб лепш чуць, дзіця маё!

–Кожнаму з дзяцінства знаёмы гэты дыялог з казкі Ш.Пяро «Чырвоная Шапачка». А навошта ўсё ж такі нам вушы? Дакладней не вушы, а вушныя ракавіны, якія і мела на ўвазе ў сваім пытанні Чырвоная Шапачка. Ці быў воўк блізкі да ісціны, адказаўшы: "Каб лепш чуць, дзіця маё"? Ці ўплываюць памеры і форма вушных ракавін на якасць гуку? Аб гэтым мы з вамі даведаемся на нашым уроку сёння.

–Як вы ўжо здагадаліся, сёння мы з вамі пазнаёмімся з слыхавай сэнсорнай сістэмай. Ці можаце вы сфармуляваць мэту ўрока?

  1. Аперацыйна-пазнавальны этап.

Засваенне новага матэрыялу:

З навуковага пункту гледжання гукі ўяўляюць сабой пругкія хвалі механічных ваганняў часціц асяроддзя. Як любая хваля, гук характарызуецца частатой і амплітудай. Ад частаты гуку, г. зн. ад колькасці ваганняў у секунду, залежыць яго вышыня. З павелічэннем частаты ваганняў вышыня гуку расце. Здаровы чалавек здольны чуць гукавыя ваганні ў дыяпазоне частот ад 16—20 Гц да 20 кГц. Амплітуда абумоўлівае гучнасць гуку: чым яна большая, тым ён гучнейшы.

 

Орган слуху:

  • Вонкавае:
  • Вушная ракавіна (улоўлівае гукавыя ваганні);
  • Вонкавы слыхавы праход (праводзіць гукавы ваганні, а таксама утрымлівае відазмененыя потавыя залозы, якія выпрацоўваюць вушную серу);

Вонкавае і сярэдняе вуха аддзелены адно ад аднаго барабаннай перапонкай. Яна мае форму конуса з вяршыняй, накіраванай у поласць сярэдняга вуха. Гукавыя хвалі б’юцца аб барабанную перапонку і выклікаюць яе ваганні.

  • Сярэдняе (барабанная поласць):
  • Слыхавыя костачкі: малаточак, кавадлачка і стрэмечка (ручка малаточка ўплецена ў барабанную перапонку, а стрэмечка злучаецца з мембранай авальнага акна ўнутранага вуха. Слыхавыя костачкі ўзмацняюць ціск гукавых хваль і перадаюць іх ва ўнутранае вуха);
  • Слыхавая труба (звязвае барабанную поласць з насаглоткай. Падчас глытання яна адкрываецца, і ціск у барабаннай поласці выраўноўваецца з атмасферным. У выніку ствараюцца спрыяльныя ўмовы для вібрацыі барабаннай перапонкі, і мы чуем лепш);
  • Унутранае:
  • улітка (дзвюма мембранамі канал дзеліцца на тры хады, кожны з якіх запоўнены вадкасцю. Унутраны ход цалкам адасоблены ад крайніх, якія злучаюцца адзін з адным у вяршыні ўліткі. Адзіны ход, які ўтвараецца імі, пачынаецца авальным акном і заканчваецца круглым акном. Абодва вокны зацягнуты тонкімі мембранамі. Паколькі вадкасць практычна несціскаемая, адсутнасць гэтых вокнаў выключыла б магчымасць перадачы гукавых ваганняў).

Для чалавека характэрны бінаўральны слых— улоўліванне гуку двума вушамі. Гукавыя ваганні, якія ідуць збоку, трапляюць у бліжэйшае да крыніцы гуку вуха крыху раней, чым у другое. Менавіта гэтая розніца і дае магчымасць з высокай дакладнасцю вызначаць месцазнаходжанне крыніцы гуку.

Гігіена слыху. Найбольш частая прычына паслаблення слыху — утварэнне сернага корку ў вонкавым слыхавым праходзе. Сера выконвае шэраг важных функцый. Яна служыць для ачысткі і змазкі слыхавога канала, ахоўвае барабанную перапонку ад пылу і бактэрый. У выніку невыканання гігіенічных правілаў сера назапашваецца і закупорвае вонкавы слыхавы праход. Каб гэта не здаралася, трэба рэгулярна чысціць вушную ракавіну і пачатак слыхавога праходу. Ні ў якім разе нельга даставаць серу вострымі прадметамі — запалкай, алоўкам або шпількай. Пры гэтым можна пашкодзіць барабанную перапонку і страціць слых. Не рэкамендуецца чысціць вонкавы слыхавы праход і ватнымі палачкамі. Іх выкарыстанне істотна павялічвае рызыку ўтварэння сернага корка. Пры інфекцыйных захворваннях (ангіна, адзёр, шкарлятына) мікраарганізмы з насаглоткі разам з насавой сліззю трапляюць праз слыхавую трубу ў сярэдняе вуха. Гэта можа прывесці да яго запалення — атыту. Захворванне характарызуецца з’яўленнем рэзкага болю ў вуху і патрабуе спецыяльнага лячэння. Праслухоўванне гучнай музыкі адмоўна адбіваецца на здароўі чалавека: павышаецца артэрыяльны ціск, узнікаюць галаўныя болі, пагаршаецца сон. Рэгулярны гукавы шум небяспечны стратай эластычнасці барабаннай перапонкі і, як вынік, зніжэннем вастрыні слыху. Для паслаблення ўздзеяння моцных гукаў ужываюць гуканепранікальныя навушнікі і берушы (ад слоў беражыце вушы). Часцей за астатніх імі карыстаюцца працоўныя ў шумных цэхах і музыканты на канцэртах.

Фізкультхвілінка

Зараз вы ўстанеце, і я буду называць вам гукі, якія могуць як прыносіць эстэтычнае задавальненне, так і раздражняць. Калі гэта прыемны для вас гук, то папляскаць, а калі няма, то закрыйце рукамі вушы і патупайце, але не гучна! Пачынаем: спевы птушак, вібрацыя тэлефона, аўтамагістраль, шолах лістоты, чыгунка, мурчанне ката, будзільнік рана раніцай, дрыль, шамаціць фанцік ад цукеркі, званок з урока. Дзякуй, сядайце.

 Замацаванне новага матэрыялу:

– Давайце яшчэ раз вернемся ў пачатак урока і ўспомнім, якую мэту вы перад сабой паставілі? Ці дасягнулі вы яе? Адказ аргументуйце.

1) Вяртаемся ў пачатку нашага ўрока, дык усё ж ці быў воўк блізкі да ісціны? Ці ўплываюць памеры і форма вушных ракавін на якасць гуку?

2) Давайце пагуляем у гульню “Вуснамі немаўлят”. Адгадайце з некалькіх спробаў слова (шум):

  • Гэта тое, чаго шмат у горадзе, але мала ў вёсцы.
  • Асабліва шмат гэтага ў вялікіх гарадах.
  • Ад гэтага людзі хварэюць, нервуюцца, гучна крычаць, а гэтага становіцца яшчэ больш.
  • Яго выдаюць розныя прыборы, машыны.
  • Калі гэтага шмат, то ён выклікае галавакружэнне, калі дзейнічае пастаянна на працягу доўгага часу, то выклікае глухату.

3) Прыём “Ланцужок”. Зараз я папрашу каго-небудзь аднаго выйсці да дошкі. Перад ім на стале будуць ляжаць карткі, на якіх будуць напісаны складнікі органа слыху. Яго задача размясціць іх у правільным парадку, пачынаючы вонкавым, заканчваючы унутраным вухам. Просьба да класа: падручнікі зачыніць, калі ў вашага таварыша паўстануць цяжкасць, то можаце яму трохі падказаць (дадатак).

4)  Я вас прапаную скласці сінквейн па нашай тэме.

 

3. Ацэначна-рэфлексіўны этап.

–Зараз правядзем рэфлексію"Яблыня". Я вам раздала вось такія стыкеры у выглядзе яблыка. На гэтым яблыке вы павінны напісаць свае пачуцці, які выклікаў у вас урок, што спадабалася ці выклікала цяжкасць. А потым прымацаваць іх да яблыні, якая намалёвана на дошцы.

–Дамашняе заданне: §14, паўт. §1-13.

–Дзякуй усім за ўрок, да пабачэння!

 

 Дадатак 

ВУШНАЯ РАКАВІНА

ВОНКАВЫ СЛЫХАВЫ ПРАХОД

БАРАБАННАЯ ПЕРАПОНКА

МАЛАТОЧАК

КАВАДЛАЧКА

СТРЭМЕЧКА

СЛЫХАВАЯ ТРУБА

УЛІТКА

поделиться в:
Опросы
Нет доступных опросов Результаты опросов